11 студзеня за распаўсюд апазіцыйнай газэты “Товарищ” быў затрыманы кандыдат у дэпутаты сябра ЦК Партыі камуністаў Беларускай Мікалай Петрушэнка

2007 2007-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра затрыманьне Мікалай Петрушэнка, кандыдат у дэпутаты Талачынскага раённага Савета распавёў Радыё Свабодзе: “Учора я на маршруце электрычкі Талачын-Ворша раздаваў газэту “Товарищ” і пайшла размова аб тым, куды дакацілася наша дзяржава. І калі я пачаў крытыкаваць зьнешнеэканамічную палітыку Аляксандра Лукашэнкі, якую і палітыкай цяжка назваць, бо мы апынуліся ў ізаляцыі, знайшоўся добраахвот, які сказаў, што мяне здасьць у міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі прапанавалі прайсьці ў іх пакой у Воршы. Прэтэнзій да іх у мяне няма, як і да супрацоўнікаў дзяржбясьпекі, што былі выкліканыя міліцыянтамі – яны мусяць рэагаваць. Але цягам трохгадзіннай размовы я зрабіў выснову – сярод іх ёсьць нармальныя, адукаваныя людзі. Скончылася тым, што я на свабодзе. Тэлефаную ў Воршу ў аддзел дзяржбясьпекі і задаю пытаньне: ці мне надалей сухары сушыць, ці юрыста добрага шукаць? Прыемна было пачуць у адказ:“працягвайце агітацыю, у нас да вас прэтэнзій няма”. Я думаю, паўгода таму размова магла завершыцца арыштам – “ты лаяўся, быў п’яны”. Я думаю, надакучыў Лукашэнка ўжо ўсім. Зьмены мяне радуюць. Народ ня верыць дэпутатам, але мне гавораць: за цябе, Мікола Сымонавіч, я б галасаваў. На гэты раз у мяне ёсьць шанец перамагчы”…

Спаслаўшыся на няведаньне сытуацыі, дырэктар ПТВ № 173 сельгасвытворчасьці Валеры Рэцкі камэнтаваць затрыманьне свайго суперніка па выбарчай кампаніі ня стаў. Але засьведчыў, што да Мікалая Петрушэнкі ставіцца з павагай: “Калі была сустрэча з кандыдатамі ў дэпутаты, я сказаў, што задаволены такім годным супернікам. Заля апладзіравала. Я Мікалая Сямёнавіча ведаю зь першага дня, калі ён прыехаў у Коханава. 19-ы год працую дырэктарам, два сыны яго закончылі наша вучылішча”.

Дарэчы, Коханава – адзіная мясьціна на Талачыншчыне, дзе ўсяго два кандыдаты ў дэпутаты райсавету ад улады маюць альтэрнатыву ў асобе Мікалая Петрушэнкі, а таксама вылучэнца Партыі жанчын “Надзея” прадпрымальніцы Сьвятланы Чарных.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international