Магілёў: кандыдатка ад БСДП (Г) дамаглася выдзялення стала для назіральнікаў

2012 2012-09-23T19:25:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stol-naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дагэтуль назіральнікам Мікалаю Расюку і Тамары Мірановіч на выбарчым участку №47 не былі створаны нармальныя ўмовы для працы. Кандыдатка ў дэпутаты ад БСДП (Г) Анастасія Войтава кажа, што яны заносілі ўсе свае звесткі ў сшыткі прама на каленках.

“Я звярнулася ў камісію і сказала, што ў назіральнікаў няма нармальных умоваў для працы і ім неабходна выставіць стол. Калі яны яго зараз жа не паставяць – буду пісаць скаргу”, - распавядае Анастасія Войтава.

Кандыдатка па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе таксама адзначае, што раней на гэтым участку сябры ўчастковай выбарчай камісіі №47 адмовіліся вывешваць яе агітацыйны плакат. “Тым часам агітплакат за праўладнага кандыдата ў дэпутаты пракурора Эдуарда Сянкевіча вісеў на ўчастку. З гэтай нагоды я ўжо пісала скаргу ў акруговую камісію”, - дадае яна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international