Салігорск: Феерычны адказ назіральніку адносна магчымасці бачыць змест бюлетэня

2012 2012-09-23T19:23:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhotka-sal-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску

Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску

Назіральнік Беларускага Хельсінскага камітэту Леанід Мархотка накіраваў скаргу ў акруговую камісію Салігорскай выбарчай акругі №68 на рашэнне ўчастковай камісіі №18. Праваабаронца працягвае дамагацца празрыстасці пры падліку галасоў.

Напярэдадні спадар Мархотка звярнуўся ва ўчастковую камісію №18 з прапановай выкарыстоўваць публічны падлік галасоў з магчымасцю кожнаму сябру камісіі і назіральнікам бачыць адзнакі выбарцаў у кожным бюлетэні. Праваабаронца ў пісьмовай форме апісаў больш дасканалы механізм падліку і прасіў камісію разгледзець гэты зварот калегіяльна, як гэтага і патрабуе выбарчае заканадаўства. Аднак рашэнне па дадзенай скарзе было дадзена старшынём камісіі Леанідам Завадэкіным адзінаасобна. Пры гэтым спадар Завадэкін даў ілжывую інфармацыю аб правядзенні адмысловага паседжання ўсёй камісіі, самі члены якой публічна абверглі факт гэткага паседжання.

У сваёй скарзе Леанід Мархотка звяртае асобную ўвагу на афіцыйныя сцвярджэнні старшыні УВК №18 Л. Завадэкіна аб тым, што “публічны падлік галасоў з магчымасцю назіральніка бачыць адзнаку выбаршчыка ў бюлетэні дазволіць апошняму атрымаць інфармацыю, правоў на атрыманне якой ён па нормах Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь не мае”.  Незалежны назіральнік задае акруговай камісіі шэраг вынікаючых з гэтага пытанняў. Што ж можа здарыцца дрэннага, калі назіральнік будзе бачыць адзнакі выбаршчыкаў у бюлетэнях? Ці гэта ўжо стала дзяржаўнай таямніцай, якую любымі спосабамі трэба схаваць ад назіральніка? Сам праваабаронца прыходзіць да высновы, што мяркуючы па падобных адказах хаваць, сапраўды, ёсць што.

Леанід Мархотка патрабуе прызнання адказу старшыні УВК №18 незаконным і просіць Салігорскую гарадскую выбарчую камісію абязаць участковую камісію разгледзець яго заяву калегіяльна і прыняць рашэнне, заснаванае на нормах Выбарчага кодэксу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international