Магілёў: у апошні дзень галасавання пашырылі тэрыторыю выбарчага ўчастка за кошт калоніі

2012 2012-09-23T19:07:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jury-novikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Новікаў

Юрый Новікаў

Да ўчастка № 38 Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87 далучылі папраўчую калонію №15 са 133 асобамі, якія адбываюць там пакаранне.

Пра гэта паведамляе магілёўскі каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары-2012” Юрый Новікаў. Ён адзначае, што змяненні з’явіліся ў самы апошні дзень галасавання. Назіральніца Вольга Якушэнка здолела патрапіць на тэрыторыю закрытага ўчастка і адзначыла, што ўсе зняволеныя галасавалі ў перанасную скрыню для галасавання ў актавай зале.

Юрый Новікаў звязвае такія змены ў геаграфіі акругі з нізкай яўкай выбаршчыкаў: мяркуе, што калонію далучылі да ўчастка, каб падвысіць гэты паказчык.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international