Сёньня судзяць гарадзенскага грамадзкага актывіста Максіма Губарэвіча, затрыманага ўчора ўвечары

2007 2007-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 студзеня каля выбарчага ўчастку ўвечары ў Горадні быў затрыманы грамадзкі актывіст і давераная асоба сябра Партыі БНФ Сяргея Антусевіча , які балятуецца ў гарадзкі савет, Максім Губарэвіч. Міліцыянты абвінавацілі яго ў нецэнзурнай лаянцы і зьмясьцілі ў сьпецпрыёмнік пры Кастрычніцкім РАУС.

Сёньня адміністратыўную справу Максіма Губарэвіча разглядае Кастрычніцкі раённы суд, максімальнае пакараньне па 156 атрыкулу КаАП прадугледжвае адміністратыўны арышт да 15 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства