Віцебск: назіральнікі канстатуюць рэзкае змяншэнне колькасці выбаршчыкаў

2012 2012-09-23T16:53:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levinau-pavel-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

Амаль на кожным выбарчым участку скараціліся выбарчыя спісы. У камісіях кажуць, што гэта людзі, якія "памерлі", "з'ехалі ў Расію", або "ўжо не жывуць па гэтым адрасе". Праваабаронца Павел Левінаў выказвае меркаванне, што за кошт штучнага скарачэння колькасці выбаршчыкаў уздымаецца працэнт яўкі.

"Мне паведамляюць, што з учорашняга і заўчорашняга дня выбарчыя камісіі карэктавалі спісы. У выніку да 23 верасня на ўчастках стала на пару дзесяткаў меней тых, хто мусіў бы прыйсці на выбары. А цяпер уявіце: калі на ўчастку дзве тысячы чалавек, а прышла толькі тысяча, дык гэта толькі 50%, і выбары не будуць залічаны. А калі іх стала 1 900, і прыйшла тысяча, дык вось ужо і больш за 50%!"

Спадар Левінаў кажа, што запытаўся на 57-м выбарчым участку Віцебскай Чкалаўскай акругі, дзе ён акрэдытаваны назіральнікам, куды ж падзеліся выбаршчыкі. Старшыня адказаў: "Памерлі!"

А з 14 гадзінаў ва ўчастковых камісіях №№ 38, 42, 44, 46, 50, 57, 58, 59, 60 увогуле перасталі паведамляць назіральнікам колькасць прагаласаваўшых, распавёў кандыдат у дэпутаты па Віцебскай Чкалаўскай выбарчай акрузе Аляксей Гаўруцікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international