Магілёў: міліцыянер адмовіўся выдаляць назіральніцу з участку

2012 2012-09-23T15:50:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjavybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве на выбарчым участку №46 міліцыянер адмовіўся выдаляць назіральніцу Ларысу Шукайлу. Яе выдалілі толькі пасля таго, як на выбарчым участку з’явіўся начальнік аддзела прафілактыкі Кастрычніцкага РАЎС Магілёва Сяргей Далінін.

Назіральніца Ларыса Шукайла паведамляе, што канфлікт з яе выдаленнем узнік на роўным месцы.

“Я падыйшла да старшыні камісіі Алены Харахорынай і сказала, што я хачу падаць на яе адрас заяву і паклала яе ёй на стол. Яна ўзяла заяву і пайшла са мной, а ў гэты момант старшыня суседняй выбарчай камісіі №45 пачала крычэць, што я не мела права падаваць на адрас камісіі нейкія заявы. Праз некалькі хвілін члены акруговай выбарчай камісіі выдалі мне ўведамленне, што я парушаю Выбарчы кодэкс, і калі я буду працягваць гэта рабіць, то выдаляць мяне з участка”, - кажа Ларыса Шукайла.

“Нагодай для вынясення мне гэтага папярэджання стала тое, што я замінала працы камісіі, то бок паклала сваю заяву на спісы выбаршчыкаў. Гэта нейкі абсурд! Прыдумаюць жа!” – кажа Ларыса Шукайла.

Жанчына адзначае, што сама па сабе заява ўтрымлівала пісьмовую просьбу даць ёй звесткі пра колькасць жадаючых прагаласаваць на даму, паказаць бюлетэні і спіс выбаршчыкаў.

Калі ж жанчына пачала рыхтаваць скаргу ва ўчастковую камісію, то на ўчастку з’явіўся старшыня акруговай выбарчай камісіі №87 Аляксандр Кажэмякін.

“Ён паразмаўляў са мной, потым з членамі ўчастковай камісіі. Я патлумачыла яму, што не ўмешвалася ў працу камісіі, аднак мае словы на яго не падзейнічалі”, - кажа Ларыса Шукайла.

Пасля гэтага члены камісіі загадалі міліцыянту, які знаходзіўся на ўчастку, выдаліць Ларысу Шукайлу з участку, аднак той адмовіўся гэта рабіць. У выніку прыйшлося звязвацца з вышэйстаячым начальства і толькі па з’яўленні якога назіральніцу папрасілі сысці з участка.

“Сяргей Далінін сказаў, што ён выконвае загад старшыні камісіі. Ён дзейнічае як робат – яму сказаі і ён выконвае. Сказаў, што калі я сама зараз не выйду з участка, то мяне вывядуць сілком і складуць адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі”, - кажа Ларыса Шукайла.

Пасля размовы з міліцыянерам яна вырашыла самастойна пакінуць участак. На жаль прозвішча міліцыянера, які адмовіўся яе выдаляць, жанчына не паспела запісаць.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international