Бабруйск: плакаты праўладных кандыдатаў дамінуюць на ўчастках

2012 2012-09-23T15:40:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-agitacyja_uladau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйская Сельская выбарчая акруга: праўладныя кандыдаты на ўчастках адразу кідаюцца ў вочы

Бабруйская Сельская выбарчая акруга: праўладныя кандыдаты на ўчастках адразу кідаюцца ў вочы

Назіральнік Аляксандр Леаненка, які працуе на выбарчых участках № 22 і 23 па Бабруйскай Сельскай акрузе, падаў дзве скаргі, у АВК і ЦВК,
у якіх указвае на парушэнні ў размяшчэнні агітацыйных матэрыялаў.

- Учора я падаў скаргу старшыні Сельскай акруговай камісіі Святаславу Дашкоўскаму. Сёння адправіў аналагічную скаргу ў ЦВК. Там я паведаміў, што на ўчастках гэтай акругі вельмі цікава размешчаныя агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў: адразу ў памяшканні для галасавання. Асабліва вельмі вялікія плакаты Алены Шамаль, дзеючай дэпутаткі ПП НС, адразу кідаюцца ў вочы. На адным участку яшчэ адзін яе плакат нават ляжаў побач з выбарчым кодэксам. Я зрабіў фотаздымак учора, на ім усё бачна - дзе знаходзіцца скрыня для галасавання і дзе плакаты, - расказаў Аляксандр Леаненка. 

Назіральнікі адзначаюць, што такім чынам “упрыгожаны” пакоі для галасавання амаль на ўсіх участках Сельскай акругі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international