Орша: падлікі назіральнікаў па яўцы на датэрміновае галасаванне адрозніваюцца ад афіцыйных
http://spring96.org/be/news/57773
2012
2012-09-23T15:29:07+0300
2012-09-23T15:29:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
http://spring96.org/files/images/sources/padlik.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інфармацыя адносна яўкі выбаршчыкаў у дні датэрміновага галасавання, якая паступае ад незалежных назіральнікаў з шэрагу выбарчых участкаў, адрозніваецца ад інфармацыі ў пратаколах выбаркамаў.
Так, на ўчастку № 2 Аршанскай гарадской акругі № 26 камісія падае лічбу на 200 галасоў больш, чым атрымліваецца па падліках назіральнікаў. На 35-м участку ў камісіі атрымліваецца на 145 прагаласаваўшых больш, чым налічылі назіральнікі.
Па словах каардынатара кампаніі незалежнага назірання Мікалая Дзямідава, тэарэтычна можа быць, каб назіральнікі памыліліся ў падліках на 1-2 чалавека. Але такія істотныя разыходжанні выклікаюць пытанні.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»