Фотакарэспандэнта «КП» затрымалі на 3 гадзіны за тое, што адмовіўся выдаліць зробленыя на выбарчым участку фота

2012 2012-09-23T15:02:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармацыя пра інцыдэнт, які адбыўся на ўчастку №704 (Партызанская выбарчая акруга, г. Мінск), прагучала на прэс-канферэнцыі Цэнтравыбаркама 23 верасня ад журналісткі гэтага выдання Ірыны Козлік, паведамляе прэсавая служба БАЖ.

Паводле журналісткі, міліцыянт (супрацоўнік крымінальнага вышуку) затрымаў яе калегу Дзмітрыя Ласько пасля таго, як той адмовіўся выдаліць зробленыя на ўчастку фотаздымкі.  

“Выбарчы кодэкс дае журналістам такое права (здымаць на выбарчым участку - заўв. рэд), – адказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. – Але тут, напэўна, пытанне трэба разгледзець на месцы. Таму што і журналісты павінны паводзіць сябе карэктна. І трэба разабрацца, што і як ён здымаў і што выклікала незадаволенасць у выбаршчыкаў альбо ў сябраў выбарчай камісіі. Я пазначу гэта. Будзем разбірацца.”

Як паведамілі ГА “БАЖ” супрацоўнікі "Комсомолки", Дзмітрыя Ласько адпусцілі адразу ж, як толькі пытанне пра яго затрыманне прагучала на прэс-канферэнцыі ЦВК.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international