У Гомель зноў прыехаў штатны «незалежны назіральнік» Ленгфельдэр

2012 2012-09-23T14:30:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lengfelder.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Эдмунт Ленгфельдэр, дырэктар Інстытута радыялогіі імя Ота Хуга (Мюнхен)

Эдмунт Ленгфельдэр, дырэктар Інстытута радыялогіі імя Ота Хуга (Мюнхен)

У Гомель на выбары зноў прыехаў «незалежны назіральнік» з Германіі - Эдмунт Ленгфельдэр, дырэктар Інстытута радыялогіі імя Ота Хуга (Мюнхен). Сёння ён наведвае ўчасткі ў горадзе.

Варта заўважыць, што гэты «незалежны назіральнік» - штатны і вядомы ў горадзе, ён назіраў тут і на парламенцкіх выбарах-2008, і на прэзідэнцкіх у 2010 годзе. І асабліва запомніўся ён заўсёды станоўчай ацэнкай выбараў у Беларусі, сцверджаннямі, што такога дэмакратычнага выбарчага працэсу ён не бачыў у Германіі.

У 2010 годзе на выбарах прэзідэнта Эдмунт Ленгфельдэр заяўляў, што «размовы пра фальсіфікацыю выбараў з'яўляюцца поўнай лухтой», а «выбары ў Беларусі абсалютна празрыстыя». «Дэмакратычнымі» называў «незалежны назіральнік» і выбары ў парламент у 2008 годзе. Ён прыводзіў прыклад, што «у Германіі толькі 5% людзей упэўнены, што ўдзелам ў выбарах яны могуць уплываць на палітыку дзяржавы».

Эдмунт Ленгфельдэр заўсёды падкрэслівае, што ён – незалежны назіральнік, і прыязджае ў РБ па добрай волі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international