Бабруйск: брыгады настаўнікаў пайшлі запрашаць на выбары

2012 2012-09-23T14:26:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома бабруйскім праваабаронцам, сябры выбарчых камісій, якія працуюць у гімназіі №2 (там размяшчаюцца два ўчасткі - №3 і №4), пайшлі па кватэрах, каб запрасіць выбаршчыкаў на ўчасткі.

Як паведамілі выбаршчыкі гэтай акругі, па кватэрах на вуліцы Кастрычніцкай і Леніна ходзяць брыгады з трох чалавек і прадстаўляюцца настаўнікамі гімназіі №2. Яны настойліва просяць бабруйчан пайсці прагаласаваць, хоць бы і супраць усіх.

З’явілася інфармацыя, што супрацоўнікаў райвыканкама занепакоіла нізкая яўка выбаршчыкаў, і яны вырашылі ўзяць выбаршчыкаў настойлівасцю.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international