Вынікі назірання за датэрміновым галасаваннем

2012 2012-09-23T14:03:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/za-svabodnyja-vybary-logo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання

Справаздача па выніках назірання за датэрміновым галасаваннем

22 верасня 2012 г.

200 кароткатэрміновых і 95 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вялі штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 150 выбарчых участках на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваліся, з’яўляліся рэпрэзентатыўнымі (назіраннем было ахоплена 2,3 % ад 6 349 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны) і дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання[1].

Датэрміновае галасаванне характарызавалася масавым выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу для забеспячэння яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі для галасавання. Фіксаваліся шматлікія выпадкі ўдакладнення сябрамі УВК і прадстаўнікамі дзяржаўных прадпрыемстваў і навучальных устаноў спісаў прагаласваўшых і не прагаласаваўшых, што відавочна сведчыць пра кантроль за сітуацыяй.

Па падліках назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» у першыя дні датэрміновага галасавання колькасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова, нязначна адрознівалася ад той, якую аб’яўлялі УВК, аднак у апошні дзень датэрміновага галасавання розніца склала ўжо 6146 чалавек. Таксама ў канцы датэрміновага галасавання павялічылася і колькасць выбарчых участкаў, на якіх фіксавалася адрозненне афіцыйных дадзеных і дадзеных незалежнага назірання, – з 30,7% да 39,5%.

 

Выяўленыя парушэнні

Праца УВК не па афіцыйным раскладзе адзначана ў сярэднім на 4,5% выбарчых участкаў. Назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» дазвалялі прысутнічаць ў пакоі для галасавання толькі ў афіцыйныя часы працы УВК, пры гэтым адзначаны шматлікія факты знаходжання сяброў камісіі ў зачыненым пакоі для галасавання па-за раскладам. Гэта тлумачылася як «працоўны момант УВК», «падрыхтоўка пакоя да галасавання» ды інш. Таксама былі выпадкі неапячатвання памяшканняў для галасавання падчас перапынкаў і спынення працы УВК на ноч.

Умяшальніцтва пабочных асобаў у працу УВК адзначана у сярэднім на 20,9 % выбарчых участкаў. У асноўным такімі пабочнымі асобамі з’яўляліся прадстаўнікі мясцовых выканаўчых органаў улады, прадстаўнікі адміністрацый арганізацый і ўстаноў. Фіксаваліся шматлікія выпадкі ўдакладнення сябрамі УВК і прадстаўнікамі дзяржаўных прадпрыемстваў і навучальных устаноў спісаў прагаласваўшых і не прагаласаваўшых, што відавочна сведчыць пра кантроль за сітуацыяй. УВК рэгулярна прадастаўлялі кіраўніцтву адпаведных устаноў ці адміністрацый інфармацыю аб колькасці тых, хто ўзяў ўдзел у датэрміновым галасаванні.

Прымус да ўдзелу ў галасаванні на ўчастку зафіксаваны ў сярэднім на 16,8% выбарчых участкаў. У асноўнымі датэрмінова галасавалі іншагароднія студэнты, жыхары інтэрнатаў, ваеннаслужачыя, супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, грамадзяне, асуджаныя да абмежавання волі, ды інш. Прыкметамі адміністрацыйнага прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні былі: просьба выбаршыкаў да сяброў УВК выдаць даведку аб удзеле ў галасаванні, арганізаваны прывод ці прывоз выбаршчыкаў на ўчастак для галасавання, інфармаванне сябрамі УВК прадстаўнікоў адміністрацыі аб удзеле ў датэрміновым галасаванні ды інш.

Невывешванне пратаколаў аб выніках штодзённага галасавання ў сярэднім мела месца на 1% выбарчых участкаў. Назіральнікі ўказвалі сябрам УВК на неабходнасць паведамлення штодзённых вынікаў датэрміновага галасавання.

Перашкоды назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пры падліку імі колькасці выбаршчыкаў, прыняўшых удзел у датэрміновым галасаванні, рабіліся на 3,4% выбарчых участкаў. Былі шматлікія адмовы ў прадстаўленні дадзеных аб колькасці выбаршчыкаў, зарэгістраваных на ўчастках, што прыводзіла да немагчымасці падлічыць адсотак прагаласаваўшых  за дзень ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

У асобных выпадках назіральнікі фіксавалі значнае разыходжанне ў лічбах прагаласаваўшых на працягу дня з тымі дадзеннымі, якія абвяшчаліся ў канцы дня сябрамі УВК. Напрыклад, у Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 на ўчастках № 1, 2, 18 і 23 амаль увесь час назірання адзначалася разыходжанне лічбаў у 2-3 разы.

 

Колькасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова

Дадзеныя УВК        78763

Падлікі назіральнікаў   70564

Розніца                            -8199 (10,4%)

 

Выяўленыя парушэнні



[1] http://elections2012.spring96.org/be/reports/day/all

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international