У гомельскіх школах, дзе размешчаны ўчасткі – п'янства і дзіцячыя канцэрты (фота)

2012 2012-09-23T13:06:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-uchas-bufet-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі паведамляюць, што ў гомельскіх школах, дзе размешчаны ўчасткі для галасавання, арганізованы буфеты з гарэлкай і півам, і тут жа праходзяць канцэрты з удзелам школьнікаў. Напрыклад, такая сітуацыя склалася і ў школе №3 (Савецкая акруга №34).

На ўчастках Цэнтральнай акругі таксама працуюць буфеты, выступаюць з канцэртамі дзеці. На Юбілейнай акрузе ў школах, дзе размешчаны ўчасткі для галасавання, арганізаваны «гульнявыя пакоі», то бок выбаршчкі могуць здаць сюды сваіх дзяцей, пакуль самі будуць галасаваць, ці наведваць канцэрты і буфет.

У выбарах задзейнічаны не толькі ўчастковыя камісіі, але і настаўнікі школ, якія сёння масавага дзяжураць. Напрыклад, у школе №27 (Цэнтральная акруга) настаўнікі стаяць на кожным куце і паказваюць выбаршчыкам шляхі да ўчастка для галасавання і буфета. А школьнікі дзяжураць ля класнага пакоя, дзе праходзіць выстава дзіцячай творчасці, і запрашаюць кожнага яе наведаць.

На ўчастку Юбілейнай акругі, размешчаным у корпусе БелДУТ, можна бясплатна пагуляць у камп'ютэрныя гульні, а таксама ў шахматы, дартс і настольны тэніс. Праходзіць тут і канцэрт – для траіх гледачоў спяваюць студэнты БелДУТ.

Высокай яўкі на ўчастках не назіраецца, абсалютная большасць галасуючых – пенсіянеры.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international