Кіраўнік Магілёва толькі ўсміхнуўся на скаргі назіральніка

2012 2012-09-23T13:05:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baradauka_stanislau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка

Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка

Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка падчас наведвання выбарчага ўчастака №33 Магілёўскай-Прамысловай акругі №87 каля 10 хвілінаў паразмаўляў з назіральнікамі.

Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Віктар Болдзін кажа, што падчас размовы ён паведаміў старшыні гарвыканкаму, што назіральнікі не могуць назіраць за скрынямі для галасавання, бо яны знаходзяцца за кабінамі для галасавання.

“Акрамя таго, я распавёў яму пра тое, што назіральнікам не даюць звестак і з гэтай нагоды ў камісію ўжо была пададзена скарга, што першапачаткова мне адмаўлялі ў акрэдытацыі”, - дадае Віктар Болдзін.

Па словах назіральніка, на ўсе ягоныя скаргі Станіслаў Барадаўка толькі паціснуў плячыма, усміхнуўся і пайшоў з участка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international