У Магілёве на выбарчым участку №65 кожны пяты галасуе на даму

2012 2012-09-23T12:09:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-na-damu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праўда некаторыя з выбаршчыкаў не ведаюць, што яны прасілі пра гэта.

Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Томас Якавіцкі зафіксаваў выпадак, калі выбаршчыкі прыйшлі галасаваць і высветлілася, што члены ўчастковай выбарчай камісіі ўжо пайшлі да іх дамоў, бо, нібыта, яны падалі заяўку на тое, што будуць галасаваць дома.

“Выбаршчыкі былі моцна абураныя, бо нікому яны не тэлефанавалі і нічога не прасілі і самі ў стане прыйсці і прагаласаваць”, - гаворыць назіральнік.

Томас Якавіцкі адзначае, што на ягоным участку дзіўная сітуацыя: з 1800 выбаршчыкаў – 360 вырашылі прагаласаваць на даму, што само па сабе вельмі падазрона.

Адпаведную скаргу назіральнік ужо рыхтуе ў Магілёўскую-Цэнтральную выбарчую камісію №85.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international