Артур Фінкевіч звяртаецца да грамадскасці і заяўляе пра ціск і пагрозы у свой адрас з боку кіраўніцтва Спецкамендатуры № 43 г. Магілёва

2007 2007-01-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За спазненне на 13 хвілінаў з А. Фінкевічу было вынесенае другое спагнанне. У выпадку трэцяга спагнання ў адміністрацыі Спецкамендатуры ёсць падставы кваліфікаваць дзеянні А Фінкевіча, як "ухіленне ад выканання пакарання" і перавода яго ў больш жорсткія ўмовы утрымання, напрыклад  у калонію. З гэтай нагоды палітвязень зачытаў сваю заяву:

Увесь час утрымання ў Спецкамендатуры № 43 г. Магілёва на мяне аказваецца беспрэцэдэнтны ціск. За апошнія пяць тыдняў мяне выпускалі ў горад каб памыцца толькі адзін раз і тое толькі на дзве гадзіны з 12.00 да 14.00. Душ у СК працуе 1,5-2 гадзіны 2-3 разы у тыдзень і разлічаны 230 чалавек.



Таксама немагчыма нармальна харчавацца, бо мяне не выпускаюць у краму. Мне даюць толькі 15 хвілінаў, каб дайсці з працы і на працу. Я не маю магчымасці купіць сабе прадукты. А калі нават мяне адпускаюць у краму, то са мной абавязкова ідзе міліцыянт. Няма ўмоваў для гатавання ежы – на кухні для 75 чалавек ёсць толькі две пліты. У пакоі на 14 метраў “існуюць”, інакш не скажаш, 6 чалавек. З боку кіраўніцтва СК ў мой адрас адкрытым тэкстам гучаць пагрозы: “мы цябе зкарыем”, “адправім чысціць прыбіральні” і г.д. Мне увесь час пагражае зампаліт, маёр Куськоў. Выбарачна чытаецца мая карэспандэнцыя.

У пачатку снежня без тлумачэньня прычыныў і выканання абавязковых прававых працэдураў, міліцыянты учынілі ператрус маіх асабістых рэчаў - мяне распраналі, шукалі мабільны тэлефон. За поўгады, праведзеныя ў спэцкамэндатуры, я два месяцы праляжаў у шпіталях. Стан майго здароўя значна пагоршыўся. У мяне зьявіліся сур'ёзныя праблемы з сэрцам, а таксама хранічны гастрыт з-за адсутнасці нармальнага харчавання.

10 студзеня мяне выклікаў кіраўнік атраду, старэйшы лейтэнант Скобелеў і аб'явіў, што за парушэньне мне выносяць вымову (спагнанне).

Інцыдэнт адбыўся у суботу 6 студзеня. Маёр Куськоў нарэшце адпусціў мяне на дзве гадзіны памыцца, пры гэтым ён пры мне запытваў дазвол на гэта ў самаго намесьніка кіраўніка упраўленьня Дэпартамента па выкананьню пакаранняў па Магілёву Алега Нямыцькі. Я паехаў да сябра, які жыве ў іншым раёне гораду. Вяртаўся на таксоўцы, але на дарогах былі коркі, і таму я спазніўся на 13 хвілінаў.

Маёр Куськоў узяў з мяне тлумачэньні і загадаў дзяжурнаму міліцыянту Мацюліну зафіксаваць парушэньне рэжыму. У гісторыі СПК не было яшчэ такога выпадку, каб адміністрацыя рэгістравала 13 хвіліннае спазненьне.Такое перадузятае стаўленне тут толькі да мяне. За гэта мне была вынесеная ўжо другая па ліку вымова (спагнанне).Мне сказалі, што “тое, што я нічога не падпісаў, мне не дапаможа”, і што я маю справу напісаць скаргу ў Дэпартамент па выкананню пакаранняў г. Магілёва. Гэта я і збіраюся зрабіць.

Я лічу дзеяньні міліцыянтаў абсалютна незаконнымі. Патрабую спыніць ціск у адносінах да мяне і перадузятае стаўленне з боку адміністрацыі Спецкамендатуры. Патрабую адмяніць вынесенае мне спагнанне.

Артур ФІНКЕВІЧ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international