Бабруйск: Вялікія несупадзенні ў дадзеных камісіі і назіральніка

2012 2012-09-23T10:29:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterm-skrynia-zodzina-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота А. Лапіцкага

Фота А. Лапіцкага

На выбарчым участку № 12 (размяшчаецца ў ЖЭУ №7, Ленінскі раён) незалежныя назіральнікі ад самага пачатку працы адзначаюць несупадзенне ў сваіх падліках па колькасці прагаласаваўшых з дадзенымі камісіі.

У першыя дні датэрміновага галасавання яны фіксавалі несупадзенні ад 20 да 33 чалавек, але з кожным днём колькась “фантомаў” на паперы прыбаўлялася.

-Па дадзеных камісіі на гэтым участку датэрмінова прагаласавала 358 чалавек, а мы налічылі 150. Толькі за ўчарашні дзень я налічыў у выніковым пртаколе 100 “лішніх” бюлютэняў. І гэта пры тым, што я знаходжуся на ўчастку ўвесь дзень і пільна падлічваю ўсё. Пры гэтым да мяне, як да незалежнага назіральніка, тут нейтральнае стаўленне: асаблівай увагі не звяртаюць, - адзначыў Вячаслаў Голуб.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international