Астравец. У Мікалая Ўласевіча правялі тры ператрусы

2012 2012-09-23T09:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Учора абшукалі яго самога, ягонае аўто і хату. З машыны канфіскавалі 116 бюлетэняў «Прававая дапамога насельніцтву», з хаты — 72 улёткі АГП «За чэсныя выбары без Лукашэнкі». Апошні ператрус скончыўся пасьля гадзіны ночы.

Паводле Ўласевіча, яго затрымалі ў Астраўцы на вуліцы і адразу прад’явілі абвінавачваньне, што ён займаўся распаўсюдам агітацыйных улётак. Яго даставілі ў пастарунак, дзе правялі асабісты вобшук і ператрус ў ягоным аўто. Пасьля гэтага накіраваліся ў вёску Варняны, дзе жыве Ўласевіч, і правялі ператрус у ягонай хаце.

На просьбы Уласевіча выдаць яму на рукі копіі ўсіх пастаноў аб правядзеньні ператрусаў, міліцыянты выдалі толькі копію пратаколу асабістага надгляду. Уласевіч намераны абскардзіць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.

У гэты ж дзень быў затрыманы ў Астраўцы актывіст АГП Іван Крук. У міліцыі яго абшукалі, але не выпускалі да таго часу пакуль ня скончылі ператрус у хаце Уласевіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international