Каманда кандыдата Анташкевіча правяла пікет у абарону палітвязняў

2012 2012-09-22T23:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-piket-palitzniav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнія дні агітацыйнай кампаніі ў розных раёнах Оршы можна было сустрэць пікеты, арганізаваныя камандай кандыдата ў дэпутаты Канстанціна Анташкевіча ў падтрымку палітвязняў.

Мінакі маглі ўбачыць стэнд з іх партрэтамі і адрасамі калоній і СІЗА, дзе яны ўтрымліваюцца. Некаторыя з аршанцаў, якія прыйшлі на пікет, выказаліся за тое, каб накіраваць словы падтрымкі палітвязням Ігару Аліневічу і Алесю Бяляцкаму, якія ў бліжэйшыя дні будуць за кратамі адзначаць свой ​​дзень нараджэння.

У выніку ім былі адпраўленыя тэлеграмы наступнага зместу: “Падтрымліваем вас і вашу барацьбу за будучую вольную і справядлівую краіну. Верым, што такія часы неўзабаве наступяць. Жадаем вам сілы духу і волі да непазбежнай перамогі”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international