ЦВК прызнала, што ў Віцебску дрэнна палічылі выбаршчыкаў

2012 2012-09-22T22:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dom-budoulia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два знесеныя дамы па вуліцы Чапаева выключаны з межаў віцебскай Кастрычніцкай выбарчай акругі, і два дамы па вуліцы Броўкі, няўлічаныя ўчастковай камісіяй №44 , уключаныя ў Віцебскую Чкалаўскую акругу.  Памылкі падлікаў выбарчых камісій былі выпраўленыя пасля скаргаў праваабаронцы Паўла Левінава  і  кандыдата ў дэпутаты парламенту Аляксея Гаўруцікава.

ЦВК зрабіў заўвагі ўчастковым камісіям, а Кастрычніцкая і Першамайская раённыя адміністрацыя змяніла межы выбарчых участкаў, далучыўшы два няўлічаныя шматпавярховыя дамы да ўчастку №44 у Віцебскай Чкалаўскай акрузе, і выкрэсліла два неіснуючыя дамы з межаў участка №45 у Віцебскай Кастрычніцкай акрузе.

Падобныя памылкі з боку ўчастковых выбарчых камісій праваабаронца Павел Левінаў  і кандыдат Аляксей Гаўруцікаў лічаць падставамі для махінацый з галасамі выбаршчыкаў і вывядзення працэнту яўкі на выбарчыя ўчасткі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international