viasna on patreon

У Віцебску з участка выдалілі назіральніка Яна Дзяржаўцава

2012 2012-09-22T22:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziarzhaucau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

Спадар Дзяржаўцаў быў зарэгістраваны назіральнікам ад БХК на ўчастку №14 Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акругі. Да абеду ў апошні дзень датэрміновага галасавання яму абвясцілі папярэджанне, а пасля абеду – выдалілі ўвогуле.

"Спачатку мяне абвінавацілі ў тым, што я нбыта абразіў жанчын-назіральніц – адну з ГА БРСМ, а другую – прадстаўніцу Чыгуначнай раённай адміністрацыі. Нічога падобнага не было, бо інакш бы яны адразу звярнуліся ці ў міліцыю са скаргай на маё хуліганства, ці да дзяжурнага міліцыянта на ўчастку. Таму я падышоў да стала камісіі і папрасіў дазволу патэлефанаваць у акруговую камісію. Мне дазволілі. Але толькі я зняў слухаўку, "абражаныя спадарыні" сказалі, што я хадзіў па памяшканні, пытаўся пра нешта ў камісіі і гэтым замінаў яе працы. Урэшце абвясцілі па пярэджанне за неадпаведныя паводзіны на ўчастку", -- распавёў Ян Дзяржаўцаў.

Пасля абеду высветлілася, што на парадку дня ўжо стаіць пытанне пра выдаленне назіральніка.

"Усе вярнуліся з абеду, і тут мне кажуць: "Зараз будзем галасаваць за ваша выдаленне". Я пытаюся: "Ці можна, я патлумачу камісіі, навошта падыходзіў да стала, і ўвогуле сваю пазіцыю". Кажуць: "Не, будзеце тлумачыць, калі мы прагаласуем". І прагаласавалі, каб мяне выдаліць. Мяркую, за тое, што я пісаў скаргі на заўважаныя парушэнні", -- дадаў актывіст.

23 верасня Ян Дзяржаўцаў хоча працягваць назіральніцкую працу. У яго ёсць накіраванне ад КХП БНФ, сябрам якой ён з'яўляецца. Але спярша ён мяркуе завезці скаргу ў пракуратуру на незаконнае выдаленне з участка №14 і ў акруговую камісію Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акругі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства