Назіральнікі Гомельшчыны: колькасны паказчык перавышае якасны

2012 2012-09-22T22:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zodzina-mescy-nazir-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па дадзеных БЕЛТА ад 11 верасня, у Гомельскай вобласці акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі амаль дзве з паловай тысяч нацыянальных назіральнікаў за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Колькасць назіральнікаў перавышае колькасць выбарчых участкаў, якіх па вобласці створана 1098.

Колькасны паказчык не значыць якасны. Так, мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, назіральнік выбарчага участка №18 (выбарчая акруга №42), за пяць дзён назірання за датэрміновымі выбарамі нікога з зарэгістраваных ад прадзяржаўных арганізацый так і не убачыў.

Узнікае пытанне, куды дзеліся Кавалёва Аксана, назіральнік ад “Белай Русі” (ад арганізацыі дэлегіравана самая вялікая колькасць назіральнаў па Гомельскай вобласці – 419 чалавек), Навуменка Сяргей – назіральнікі ад КПБ? Між іншым, колькасць назіральнікаў, якія жадаюць атрымаць рэгістрацыю, павялічваецца з кожным днём. І, хутчэй за ўсё, колькасны паказчык застанецца толькі на паперы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international