У Берасці і Пружанах затрымліваюць актывістаў

2007 2007-01-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зараз у Маскоўскім райаддзеле міліцыі г. Берасця знаходзіцца Андрэй Шарэнда – мясцовы грамадскі актывіст. Некалькі хвілінаў таму стала вядома пра затрыманне Дзяніса Турчэняка. Зараз ён  знаходзіцца ў міліцыі па падозранні ва ўгоне аўтамабіля. Абодвум актывістам інкрымінуецца парушэнне арт. 156 КоАП.

У Пружанах быў затрыманы Ўладзімір Радзівончык - кандыдат у дэпутаты ў мясцовыя саветы . Яго таксама абвінавачваюць у парушэнні арт. 156 Адміністрацыйнага Кодэксу  - "дробнае хуліганства".  Затрыманне правялі супрацоўнікі міліцыі - Ул. Радзівончыка схапілі на вуліцы, "запіхнулі" ў машыну і адвезлі ў пастарунак. Пра гэта нам паведаміў брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international