У Магілёве яшчэ адзін назіральнік атрымаў папярэджанне

2012 2012-09-22T16:53:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranniebinokli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, прафесар Беларуска-Расійскага ўніверсітэту Валеры Беразіенка і надалей будзе ўмешвацца ў працу выбарчай камісіі №45, то яго пазбавяць акрэдытацыі, і ён мусіць пакінуць участак.

Папярэджанне назіральніку вынеслі ўчора, 21 верасня, у другой палове дня.

Нагодай для вынясення папярэджання, па словах старшыні камісіі спн.Якіменкі, стала тое, што Валеры Беразіенка выказваўся ў памяшканні для галасавання, ствараў канфліктную сітуацыю і напружаную атмасферу на ўчастку, а таксама неабгрунтавана абвінавачваў членаў участковай камісіі ў недакладных дадзеных у пратаколах галасавання.

Трэба адзначыць, што ўчора таксама быў выдалены з выбарчага ўчастка №70 назіральнік ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрый Дарашэнка. Па сцвярджэннях старшыні камісіі Веры Цыкуновай, ён замінаў працы камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international