viasna on patreon

Салігорцы дэманстратыўна галасуюць супраць усіх

2012 2012-09-22T16:53:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла

Назіральнік Уладзімір Шыла фіксуе пратэстныя настроі выбарцаў на 77-м і 78-м выбарчых участках Салігорскай сельскай выбарчай акругі. Большасць выбарцаў, па яго словах, галасуе супраць усіх кандыдатаў.

- Выбарчыя камісіі чамусьці паставілі скрыні для галасавання такім чынам, што назіральнікі нявольна бачаць, за каго галасуюць выбарцы. Некаторыя з іх, канешне, бюлетэні складваюць, але большасць не хавае свайго выбару, - кажа Уладзімір Шыла. - Таму добра бачна, што большасць выбарцаў галасуе супраць усіх кандыдатаў.

Пры гэтым, адзначае спадар Шыла, многія робяць гэта дэманстратыўна:

- Некаторыя, атрымаўшы бюлетэнь, наўпрост на стале, на вачах у камісіі, не ідучы ў кабінку для галасавання, ставяць галачку супраць усіх. Выглядае гэта як нейкі публічны пратэст. Людзі наўпрост кажуць, што тут няма за каго галасаваць.

Такую сітуацыю незалежны назіральнік бачыць з першага дня датэрміновага галасавання.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства