“Можа, у прыбіральню са мною пойдзеце, каб там паназіраць?”

2012 2012-09-22T15:55:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin_uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Правабаронца Уладзімір Вялічкін

З такою прапановаю Людмілы Моніч, намесніцы старшыні ўчастковай камісіі № 44 выбарчай акругі № 1 горада Брэста, сутыкнуўся Уладзімір Вялічкін, накіраваны на гэты ўчастак ад газеты "Брэсцкі кур'ер". Як кажуць, no comment…

Увогуле Вялічкін адзначае, што як старшыня камісіі Ганна Хлебус, так і яе намесніца паводзяць сябе вельмі агрэсіўна. І гэта пры тым, што назіральнікі на ўчастку не маюць магчымасці назіраць за выбарчым працэсам – яны наогул знаходзяцца ў суседнім пакоі ад памяшкання, дзе галасуюць выбаршчыкі. Па словах назіральніка, мала таго, што згаданыя спадарыні вядуць сябе скрайне нявыхавана, не адказваючы на пытанні, дазволеныя Выбарчым кодэксам, яны ўвесь час правакуюць Вялічкіна на скандал. Ён выказвае сумнеў і ў прафесіяналіме кіраўніцтва ўчастковай камісіі: “Напрыклад, у пратаколах вынікаў штодзённага галасавання ў радку, дзе ўказваецца агульная колькасць атрыманых на ўчастак бюлетэняў, за першы дзень стаіць лічба 100, за другі - 71, за трэці - 1100. Здзіўляе такі вольны падыход да лічбаў, нягледзячы, што старшыня Ганна Хлебус, накіраваная ў камісію ад праўладнага Саюза беларускіх жанчын, працуе бухгалтарам”.

Уладзімір Вялічкін накіраваў у акруговую камісію скаргу з апісаннем сітуацыі на выбарчым участку № 44.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international