Гомельшчына: узоры бюлетэняў агітуюць за праўладных кандыдатаў

2012 2012-09-22T15:52:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rechyca-vyb-buleten-uzor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 “За” стаіць у першым пункце узору бюлетэня, дзе ў рэальных бюлетэнях – прозвішча “кандыдата ад улады”

“За” стаіць у першым пункце узору бюлетэня, дзе ў рэальных бюлетэнях – прозвішча “кандыдата ад улады”

Ва ўзорах бюлетэняў для галасавання, вывешаных на выбарчых участках у Рэчыцы, адзнака “за” стаіць у першым пункце, а ў Светлагорску – у другім. У рэальных бюлетэнях менавіта ў гэтых пунктах адпаведна ў абодвух раёнах указаны прозвішчы “кандыдатаў ад улады”. Супадзенне?

Так, ва ўзоры бюлетэня з участкаў для галасавання Рэчыцкай выбарчай акругі (на здымку) прозвішчы кандыдатаў выдуманыя, але пазнака “за” прастаўлена ў першым пункце - у першым пункце рэальных бюлетэняў фігуруе “кандыдат ад улады”, дырэктар рэчыцкага метызнага заводу Адам Вашкоў. Гэты ўзор змясціла і дзяржаўная газета рэчыцкага раёна “Дняпровец”. А ў суседняй Светлагорскай выбарчай акрузе ў рэальных бюлетэнях прозвішча “кандыдата ад улады”, старшыні Светлагорскага райсавета Галіны Філіповіч стаіць у другім пункце - пазнака “за” ва ўзорах бюлетэняў на гэтай акрузе таксама стаіць у другім пункце.

Атрымліваецца, што, заходзячы ў кабіну для галасавання, выбаршчыкі бачаць перад сабой узор такога бюлетэня – і для людзей, якія не вельмі разбіраюцца ў кандыдатах, гэта становіцца сігналам аб тым, куды ставіць “за”.   

На меркаванне мясцовых дэмакратычных назіральнікаў, для таго, каб пазбегнуць скрытай агітацыі, ва ўзорах бюлетэняў павінны быць чатыры ці болей прозвішчаў, і “за” павінна стаяць у пункце, якога ў рэальных бюлетэнях няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international