Фарбы дзяцінства для Алеся Бяляцкага

2012 2012-09-22T17:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-netherlands-a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алесь часта піша, што атрымлівае вялікую колькасць паштовак, з пэўных нагодаў ці проста на знак салідарнасці, ад аддзяленняў Аmnesty Іnternational з розных краінаў – пераважна брытанскага, галандскага ды іншых. І ў адным з нядаўніх лістоў ён распавёў пра стракаты феерверк з паштовак ад галандскіх дзетак, якія афарбавалі ў эмацыйныя колеры яго будні за кратамі.

“Дарагі Алесь,
на гэтых выходных шмат дзецей зрабілі віншавальную паштоўку для цябе. Мы жадаем табе ўсяго найлепшага, і памятай: мы думаем пра цябе!”, -
напісала Марыйка Дуселье, актывістка Аmnesty Іnternational з Эйндховена.

 

Алесь Бяляцкі атрымаў больш за 40 такіх паштовак-малюнкаў. І кожная з іх – гэта шчыры і непасрэдны водгук дзіцячай душы на гісторыю пра аднаго чалавека, які ахвяруе ўласнай свабодай дзеля роўнасці, свабоды, справядлівасці і павагі для ўсіх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international