Маладэчна: прапановы па празрыстым падліку галасоў не зацікавілі камісіі

2012 2012-09-22T10:32:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padlikgalasou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзесяць незалежных назіральнікаў, акрэдытаваных на выбарчых участках, напісалі заявы старшыням участковых камісій з прапановай разгледзець на пасяджэннях камісій пытанне аб такім спосабе падліку галасоў, які б не выклікаў сумневаў і сапраўды забяспечыў адкрытасць і галоснасць.

Досвед назірання на мінулых выбарах паказвае, што звычайна галасы падлічваюцца такім спосабам, які дазваляе паставіць пад сумнеў агульныя вынікі: калі кожны прадстаўнік камісіі асобна лічыць бюлетэні, свой вынік паказваючы толькі сакратару і старшыні камісіі.

Назіральнікі прапанавалі ажыццяўляць падлік галасоў публічна, адным чалавекам, пасля сартавання бюлетэняў. Гэтае пытанне яны папрасілі вынесці на пасяджанні камісій.

Тым не менш, заявы калегіяльна разгледжаныя не былі, адказы далі асабіста старшыні камісій. Усе адказы – нібіта напісаныя пад капірку:

“У сваёй працы камісія строга кіруецца артыкулам 55 Выбарчага кодэксу, у якім прапісана працэдура падліку галасоў на ўчастку для галасавання. Пытанне аб вызначэнні іншага спосабу падліку галасоў не можа быць прадметам разгляду на пасяджэнні ўчастковай камісіі.”

Варта адзначыць, што ў прыведзеным артыкуле дакладна не прапісана, што галасы трэба лічыць менавіта такім спосабам, якім “прыжыўся” у камісіях.

Назіральнік Эдуард Баланчук, акрэдытаваны ў акруговай камісіі на Маладэчанскай гарадской акрузе, па выніках адказаў з участковых камісій падаў адпаведную заяву ў акруговую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international