Маладэчна: Падказкі “не маюць прававога значэння”

2012 2012-09-22T10:21:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kabinka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Наяўнасць знака ў любым квадраце ўзора бюлетеня не мае прававога значэння,” – адказала ЦВК на скаргу назіральніка Алеся Капуцкага аб тым, што ў кабінках для галасавання размешчаны такія ўзоры бюлетэняў, дзе колькасць кандыдатаў роўная колькасці кандыдатаў у рэальнасці, і насупраць аднаго з іх стаіць “птушка”.

Падобныя ўзоры былі заўважаны на Дажынкаўскім выбарчым участку № 81. Па словах

старшыні камісіі, яны паступілі з акруговай камісіі Маладэчанскай сельскай акругі № 73, па чым можна меркаваць, што яны развешаныя па ўсіх выбарчых участках акругі.

 На думку назіральніка, гэта можна лічыць ускоснай агітацыяй.

Па словах мясцовых выбаршчыкаў, усім і так было відаць, хто на акрузе “галоўны” кандыдат, а “гледзячы на падобныя ўзоры, яшчэ раз у гэтым запэўніваешся”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international