Наваполацк: студэнтаў заганяюць на датэрміновае галасаванне

2012 2012-09-22T09:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterm-galas-studenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта настойліва запрашаюць прагаласаваць датэрмінова. Робіцца гэта, па словах хлопцаў, на ўзроўні дэканаў і іх намеснікаў. У дэканаты штодня паступае інфармацыя з выбарчага ўчастка № 9, на якім галасуе большасць студэнтаў, зарэгістраваных у інтэрнатах універсітэта. Тым , хто не прагаласаваў датэрмінова, намякаюць на магчымасць непрыемнасцяў.

Не застаецца ў баку і адміністрацыя інтэрнатаў. Выхавальнікі абыходзяць пакоі і абяцаюць з'яўленне праблем у выпадку няяўкі на датэрміновае галасаванне.

Ускосным сведчаннем недобраахвотнага ўдзелу студэнтаў у выбарах служыць той факт, што на суседніх з 9 участках яўка выбаршчыкаў значна ніжэй.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international