Гомель: студэнтаў і навучэнцаў здымаць з заняткаў, каб прагаласавалі

2012 2012-09-22T10:00:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-uchastak-daterm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі ў Гомелі заяўляюць, што ў час заняткаў галасаваць прыходзяць групы навучэнцаў і студэнтаў. Па словах моладзі, іх адмыслова адпускаць з заняткаў, каб яны ішлі і прагаласавалі. Такая сітуацыя была зафіксавана на ўчастку №22 Цэнтральнай акругі, дзе галасуюць у асноўным студэнты і выкладчыкі ГДУ ім.Ф.Скарыны, і на ўчастку №20 той жа акругі, дзе галасуюць навучэнцы каледжу чыгуначнага транспарту. Дарэчы, на ўчастку №22 за чатыры дні датэрміновага галасавання паставілі «птушкі» ў бюлетэнях ўжо больш за палову выбаршчыкаў.

21 верасня актыўна ішло датэрміновае галасаванне на ўчастку №12 Цэнтральнай акругі. Ішлі прагаласаваць датэрмінова ў асноўным студэнты медыцынскага ўніверсітэту. На пытанне: Чаму вы галасуеце датэрмінова?, большасць апытаных студэнтаў адказвалі: «Нам сказалі, каб прагаласавалі», «Мне патэлефанавалі з універсітэта, і сказалі, каб я сёння прагаласавала». На пытанне: “А што будзе, калі не прагаласуеце?”, студэнты адказвалі: «Напэўна, могуць быць нейкія праблемы, мы думаем, што лепш прагаласаваць».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international