Нешматлікія дэмакратычныя наглядальнікі, якія назіраюць за датэрміновым галасаваньнем у Віцебску, сутыкнуліся з недабразычлівымі адносінамі з боку выбарчых камісіяў

2007 2007-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Рацыя, нават сабраўшы неабходныя подпісы, многія не маглі ніяк патрапіць на пачатак датэрміновага галасаваньня. У выбарчых камісіях № 19, № 16, № 35 Першамайскага раёну Віцебску адмовіліся дапускаць наглядальнікаў, бо, насуперак закону, заяўлялі, што ім патрэбна тры дні, каб вырашыць пытаньне. Пры гэтым закону ня ведаў нават старшыня адной з камісіяў Несьцераў. Каардынатару назіраньня ад Беларускага гэльсінскага камітэту Паўлу Левінаву трэба было кожны раз зьвяртацца па тэлефоне да сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Мікалая Лазавіка, і толькі пасьля адпаведнага загаду зь Менску людзей дапускалі.

Нягледзячы на некалькі судоў, на шматгадовы выбарчы канфлікт, аніяк не магла пазнаць журналіста „Народнай волі” Валера Шчукіна старшыня камісіі № 52 таго ж раёну Ніна Шубіна і, акрамя пасьведчаньня, патрабавала яшчэ стос дакумэнтаў. Зноўку давялося ўмяшвацца Лазавіку.

На 47-м участку Першамайскага раёну наагул вырашылі правесьці праверку подпісаў за вылучэнца ў назіральнікі, чым выявілі некампэтэнтнасьць у пытаньнях выбарчаага заканадаўства.

Праблемы ўзьнікаюць ня толькі ў назіральнікаў, але і ў выбарцаў. Віцяблянка Дуброўская на працягу апошніх тыдняў дамагалася, каб у выбарчыя сьпісы ўключылі ейнага сына, які павінен вярнуцца з паездкі да дня галасаваньня. Ёй адмаўлялі на падставе таго, што сына не было ў Віцебску ў час прэзыдэнцкіх выбараў. Адзінае, чаго дабілася маці — праверка, ці пражывае сын па гэтым адрасе. Наяўнасьць прапіскі камісію не пераканала, а словы суседкі зь іншага паверху, пра тое, што яна нейкі час не сустракала маладога чалавека ў пад’езьдзе, сталі вырашальнымі — у асноўныя сьпісы яго ня ўнесьлі.

На участку № 34 Першамайскага раёну замест назіральнікаў у залі знаходзіўся міліцыянт, які пакінуў памяшканьне толькі па загадзе кіраўніцтва абласнога УУС, да якога зьвярнуліся праваабаронцы.

Пасьля першага дня дадзеныя пра колькасьць прагаласаваўшых даў толькі старшыня 19-ай камісіі Першамайскага раёну, які з гонарам засьведчыў, што свой грамадзянскі абавязак выканалі ўжо 170 чалавек — на гэтым участку адны студэнцкія і рабочыя інтэрнаты. Па словах студэнтаў дзяржунівэрсытэту імя Машэрава, яны галасуюць дабравольна-прымусова і адразу дакладаюць у дэканат.

На астатніх участках, на якіх прысутнічалі назіральнікі, афіцыйныя дадзеныя даць адмовіліся, але, па сьведчаньні назіральнікаў, у першы дзень датэрмінова прагаласавалі у сярэднім па 20-25 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international