Бабруйск: назіральнікі адзначаюць невялікую яўку

2012 2012-09-21T17:02:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maly.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску датэрміновае галасаванне пакуль праходзіць асабліва квола на тых выбарчых участках, дзе сярод выбаршчыкаў няма, напрыклад, навучэнцаў каледжаў. У асноўным нізкая яўка назіраецца на ўчастках, якія размясціліся на тэрыторыях сярэдніх школ.

Так, напрыклад, на ўчастку № 35, які знаходзіцца ў САШ № 2 (Ленінская акруга), за гэтыя дні прагаласавала 78 чалавек.

- Нейкіх укідаў тут не было, нашы дадзеныя супадаюць з выніковымі падлікамі, - адзначае назіральніца ад партыі “Справядлівы свет” Ніна Федзяева. – Але жадаючых аддаць голас датэрмінова няшмат, асабліва калі параўнаць гэтыя 78 бюлютэняў, якія патрапілі ў скрыню з тым, што на ўчастку зарэгістравана 2030 выбаршыкаў.

Падобная сітуацыя і на ўчастку № 11 (Ленінская акруга, размяшчаецца ў САШ № 1), дзе назірае сябра АГП Віктар Бузінаеў. За тры дні тут прагаласавала 70 з 1920 выбаршчыкаў. Пакуль інфармацыя назіральніка супадае з падлікамі сябраў камісіі. Таксама зусім невялікія лічбы на ўчастку № 41, які размяшчаецца ў будынку БДЭУ. Да прыкладу, за ўчорашні дзень тут прагаласавала ўсяго 19 чалавек. Такую нізкую яўку тут можна патлумачыць тым, што інтэрнат ад гэтага ўніверсітэта знаходзіцца на тэрыторыі іншага выбарчага ўчастка.

Але ёсць і выключэнні. На ўчастку № 4, дзе назірае бабруйчанін Эдуард Грынявецкі, сябры камісіі праяўляюць вялікую актыўнасць.

- Гэты ўчастак знаходзіцца ў будынку гімназіі № 2, тут размяшчаюцца два выбарчыя ўчасткі. З кожным днём тут больш і больш прагаласаваўшых, па 60-70 чалавек у дзень. Аказалася, у гімназіі раптоўна пачалі кожны дзень праводзіць бацькоўскія сходы. Не сакрэт, што на іх звычайна просяць прыходзіць з пашпартамі. Акрамя таго, асноўная частка з тых, хто выказвае жаданне прагаласаваць датэрмінова – пенсіянеры. Я чуў, што сябры камісіі, калі разносілі запрашэнні прыйсці на выбары, прасілі, каб пажылыя людзі аддалі галасы датэрмінова, - адзначыў незалежны назіральнік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international