У Магілёве назіральніка ад АГП выдалілі з выбарчага ўчастка

2012 2012-09-21T16:18:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zodzina-mescy-nazir-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №70 Вера Цыркунова вынесла пісьмовае папярэджанне назіральніку Юрыю Дарашэнкі і адначасова пазбавіла яго акрэдытацыі на ўчастку. Сваё рашэнне яна матывавала тым, што ён замінае працы выбарчай камісіі.

З гэтай нагоды назіральнік ужо напісаў скаргу ў Магілёўскую-Цэнтральную акруговую выбарчую камісію №85.

“Ад самага пачатку назірання старшыня камісіі сказала мне, што для яе непажадана, каб вёўся нейкі паралельны падлік колькасці выбаршчыкаў, якія прыходзюць на ўчастак. Яна таксама не дазволіла мне прысутнічаць падчас апламбіроўкі скрыняў і распісацца на ўкладышы, які прыклейваўся да скрыняў для галасавання, - расказвае Юрый Дарашэнка. -- Акрамя таго, мною былі зафіксаваны тры выпадкі, калі студэнтаў прымушалі галасаваць датэрмінова і заганялі на выбарчыя ўчасткі. Колькасць прагаласаваўшых, зафіксаваная мною, і афіцыйныя лічбы ў пратаколе не супадалі. Усё гэта я адлюстраваў у сваіх скаргах. Скаргі, як і прапановы, я накіроўваў на імя старшыні камісіі Веры Цыркуновай”, - працягвае назіральнік.

Юрый Дарашэнка таксама адзначае, што падчас выбараў на ўчастку былі заўважаны асобы, якія не маюць нічога агульнага да працы камііі.

“У камісію прыходзіў дырэктар педкаледжа, на якім размешчаны выбарчы ўчастак, спадар Бахановіч. Ён пытаўся, як ідзе галасавання, ці ўсё ў парадку, адным словам кантраляваў працэс, - кажа назіральнік. - Каб замінаць мне працаваць, да мяне падсадзілі двух праўладных назіральнікаў, якія пастаянна размаўлялі, збівалі мяне і не давалі працаваць. На чатыры мае скаргі і шэсць прапановаў істотнага адказу я не атрымаў. Калі ж старшыні камісіі надакучыла мая актыўнасць, то яна вырашыла са мной развітацца - вынесла папярэджанне і пазбавіла акрэдытацыі. У акруговай камісіі мне сказалі, што яна мела права такое зрабіць, бо я замінаў яе працы. Атрымліваецца, што старшыня камісіі мае права на бязмежжа”, - абураецца Юрый Дарашэнка.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international