Светлагорск: назіральнікі вярнуліся на выбарчыя ўчасткі

2012 2012-09-21T16:17:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі ад партыі “Справядлівы свет”, якім восем участковых камісій адмовілі ў праве працягваць назіранне, вярнуліся на свае выбарчыя ўчасткі. Аб гэтым паведаміў партыйны кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Светлагорскай выбарчай акрузе Сяргей Дайнека.

– Калі назіральнікам было адмоўлена ў праве працягваць назіранне, у Гомелі адбыўся пленум абласнога камітэта нашай партыі. Пленум прыняў рашэнне накіраваць гэтых самых людзей на выбарчыя ўчасткі ў якасці назіральнікаў ад Гомельскай абласной партыйнай арганізацыі. Яны вярнуліся на свае ўчасткі цяпер ужо з абласнымі дакументамі,  – распавёў кандыдат, які з’яўляецца кіраўніком Светлагорскай раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет”.

Разам з тым у Светлагорскай арганізацыі “Справядлівага свету” па-ранейшаму лічаць дзеянні старшыняў участковых выбарчых камісій неправамернымі: у дакументах назіральнікаў быў напісаны новы адрас, а старшыні камісій спасылаліся на стары. 21 верасня адпаведная скарга накіравана ў Светлагорскую раённую пракуратуру і Цэнтральную камісію па выбарах.

У асяродку дэмакратычных сіл Светлагорскага раёна лічаць, што выдаленне назіральнікаў спатрэбілася ўладам для таго, каб завысіць колькасць датэрмінова прагаласаваўшых і сфальсіфікаваць вынікі галасавання на карысць “кандыдата ад улады” – старшыні райсавета Галіны Філіповіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international