У Магілёве назіральніка ад “Справядлівага свету” хочуць выдаліць з участка

2012 2012-09-21T16:15:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-ne-siabra-kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яго абвінавачваюць у тым, што ён замінае працаваць участковай выбарчай камісіі №45, якая размешчана ў сярэдняй школе 18. Гэты выбарчы ўчастак уваходзіць у склад Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87.

Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, прафесар Беларуска-Расейскага ўніверсітэта Валеры Беразіенка кажа, што члены ўчастковай камісіі абвінавацілі яго ў парушэнні артыкула 13 Выбарчага кодэкса, нібыта ён замінае працы камісіі.

“Канфлікт з членамі камісіі ў нас адбыўся пасля таго, як я падаў ім скаргу з нагоды таго, што яны завышаюць колькасць прагаласаваўшых у сваіх пратаколах. Да прыкладу, у першы дзень галасавання мы налічылі ўсяго 14 прагаласаваўшых, а ў пратаколе напісалі аж 98. Тое самае адбывалася і ў іншыя дні”, - кажа Валеры Беразіенка.

“Члены камісіі выказалі сваю незадаволенасць з гэтай нагоды і пачалі выцягваць мяне на правакацыйныя размовы, пасля чаго сказалі, што я замінаю ім працаваць. Зараз перапынак. Пытанне па мне будзе разглядацца адразу пасля абеду”, - кажа назіральнік.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international