Бабруйск: несупадзенне па колькасці прагаласаваўшых у камісіі і назіральнікаў

2012 2012-09-21T15:53:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterm-skrynia-zodzina-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На ўчастку № 12, які размяшчаецца ў ЖЭУ №7 па вуліцы Мінскай  (Ленінская акруга ) працуюць незалежныя назіральнікі ад партыі АГП. Кацярына Бярозкіна і Дзмітрый Голуб адзначаюць, што колькасць прагаласаваўшых перманентна не супадае з колькасцю, якую агучвае камісія напрыканцы дня.

Гэтыя назіральнікі сцвярджаюць, што нясуць дзяжурства на ўчастку цэлы дзень, і не могуць памыліцца ў лічбах. Тым не менш, несупадзенне яны заўважаюць ужо на працягу двух дзён. Так, напрыклад, 19 верасня яны налічылі 20 “лішніх” прагаласаваўшых. А учора, 20 верасня, несупадзенне стала яшчэ большым: за дзень на ўчастак прыйшлі прагаласаваць 19 чалавек, а ў пратаколе напрыканцы дня было зафіксавана ажно 52 прагаласаваўшых.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international