У Бабруйску гарадзкі выбаркам вызначыў на ўвесь горад усяго два месцы для сустрэчаў кандыдатаў у дэпутаты са сваімі выбаршчыкамі

2007 2007-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, грамадзяне, якія жывуць у Першамайскім раёне, каб паслухаць свайго кандыдата, мусяць з усяго раёна зьбірацца у кінатэатры “Перамога”.

Жыхарам Ленінскага раёна дзеля знаёмства з тымі, за каго давядзецца галасаваць, трэба дабірацца на ўскраіну горада ў Авіягарадок, у тамтэйшае ЖЭУ. Месца сустрэчы не залежыць ад таго, у якой акрузе будзе балятавацца кандыдат. Пра зручнасьць для людзей наогул гаворка не ідзе. Каб дабрацца да таго вызначанага месца, трэба змарнаваць час і грошы на таксоўку. Кінатэатар “Перамога” яшчэ падчас прэзыдэнцкіх выбараў праверылі на цяжкадаступнасьць для выбарцаў. Да таго ж, ён знаходзіцца ў аварыйным стане.

Праўда, для тых, хто вылучаўся ад працоўнага калектыва – а гэта ўсе праўладныя кандыдаты – праблема вырашаецца прасьцей. Са згоды кіраўніка яны маюць права арганізаваць сустрэчу з выбаршчыкамі на тэрыторыі ўстановы ці прадпрыемства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international