Баранавічы: датэміновае галасаванне пад пагрозай пазбаўлення стыпендый і месца ў інтэрнаце

2012 2012-09-21T13:07:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavicki-universitet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежныя назіральнікі фіксуюць высокую яўку выбаршчыкаў на ўчастках, дзе галасаюць студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Па словах саміх студэнтаў, на датэрміновае галасаванне іх заганяюць куратары і прадстаўнікі студэнцкага актыву. Адміністрацыя ўніверсітэта гэтыя факты адмаўляе.

Як паведаміў назіральнік Сяргей Гоўша, за тры дні на ўчастку № 21 Баранавіцкай-Усходняй акругі № 6 прагаласавала 801 чалавек, што склала 31, 6% ад спісу. На гэтым участку галасуюць студэнты, якія прапісаныя ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах.

“Мы размаўлялі са студэнтамі, яны пацверджваюць, што прагаласаваць датэрмінова ім загадалі куратары, ў нас маецца запіс на дыктафоне, дзе гучаць прозвічшы куратараў - Наталля Маісеенка і Ганна Верамейка”, - перадае спадар Гоўша.

У рэдакцыю мясцовай газеты Intex-Press  (http://intex-press.by/) звярнуўся студэнт 3 курса славянскіх і германскіх моваў БарДУ, які паведаміў, што “студэнтаў прамым тэкстам прымушаюць прыйсці на датэрміновае галасаванне”.

“У Студсавеце ёсць інфармацыйная група, якой даручылі прайсціся па групах і перадаць інфармацыю пра тое, што яўка на датэрміновае галасаванне абавязковая. У адваротным выпадку іншагароднім прыгразілі высяленнем з інтэрната, а бюджэтнікам - пазбаўленнем стыпендый. Старастам груп трэба да абеду пятніцы падаць у адміністрацыю спісы тых, хто прагаласаваў і не прагаласаваў”, - распавёў хлопец.

У адміністрацыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта факт падобнага ціску на студэнтаў адмаўляюць. “Мы, вядома, тлумачым студэнтам, што яны павінны прыйсці на выбары і прагаласаваць, выконваючы тым самым свой ​​грамадзянскі абавязак. Аднак, за каго галасаваць, калі прыйсці і ці прыйсці наогул – вырашае сам студэнт. Я магу запэўніць, што з боку універсітэта ніякага ціску не было”, - адзначыў Intex-Press  (http://intex-press.by/)  начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Павел Папко.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international