Жодзіна: для назіральнікаў ад БРСМ “закон не пісаны”

2012 2012-09-21T11:24:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nazir-brsm-zodzina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 жніўня ў Жодзінскай УВК №19 зарэгістравалася назіральніца ад БРСМ Ніна Кулага з Жодзінскай "ЦГБ" (гарадзкая бальніца), якая ў якасці дакументу ў камісіі прадставіла толькі пашпарт. Сябры УВК, юрыстконсульт адміністрацыі паліклінікі №1 Хрысціна Мезена і старэйшая медсястра тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Тацяна Смарчкова, нават не запатрабавалі пры гэтым належнага дакументу і прапанавалі ёй адразу прыступіць да назірання. Заява пра тое, што прыбыўшая на ўчастак з’яўляецца назіральніцай ад БРСМ, прагучала для сябраў камісіі як нейкі "сваеасаблівы пароль".

Назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі зрабіў заўвагу прысутным і прапанаваў камісіі выканаць належную па Выбарчым кодэксе працэдуру. Але, як аказалася пасля выкліку намесніцы старшыні УВК №19 Святланы Аніковіч, у прадстаўніцы БРСМ зусім не аказалася з сабою неабходнай копіі пратаколу ад сваёй арганізацыі. Яна патлумачыла, што ўсе дакументы знаходзяцца ў выканкаме. Нягледзячы на адсутнасць неабходнага дакумента, старшыня камісіі пачала акрэдытоўваць прадстаўніцу БРСМ у якасці назіральніка.

Толькі пасля чарговай заўвагі намесніца старшыні УВК усё ж прапанавала прадстаўніцы БРСМ прынесці ў камісію належныя для рэгістрацыі дакументы. А праз 50 хвілін належная працэдура акрэдытацыі была выканана згодна з патрабаваннямі Выбарчага кодэксу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international