Маладафронтаўца Зміцера Крэмянецкага пакаралі арыштам

2012 2012-09-21T13:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст “Маладога Фронту” Зміцер Крэмянецкі быў затрыманы 20 верасьня прыкладна ў 15 гадзін  дня ў Менску. Яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Магчыма, на тактывіста будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Намесьніца старшыні “Маладога Фронту” Наста Палажанка паведаміла праз СМІ, што распавяла, што на працягу дня на тэлефон Міколы Дземідзенкі сталі паступаць паведамленьні з нумара маладафронтаўца Зміцера Крэмянецкага, у якіх прапаноўвалася сустрэцца ў мэтро.

Пазьней высьветлілася, што Крэмянецкі такіх паведамленьняў не адсылаў. Яго затрымала міліцыя, і з 15 гадзіны ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.

21 верасьня суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Валеры Есьман асудзіў актывіста адразу па 2 артытулах: 23.4 КаАП (супраціў органам правапарадку) і 17.3 КаАП ( распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы) і пакраў арыштам на 5 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international