Гомель: цікавішся яўкай – пакінь участак

2012 2012-09-20T18:06:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uvahodzabaroneny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 верасня з участка №3 Гомельскай-Цэнтральнай акругі №33, які месціцца ў сярэдняй школе №19, былі выдалены два назіральнікі – Андрэй Цянюта і Андрэй Жалезнічэнка.  

Назіральнікі, будучы на ўчастку, падлічвалі колькасць выбарцаў, якія прынялі удзел у датэрміновым галасаванні. Але калі яны захацелі зверыць свае дадзеныя з афіцыйнай інфармацыяй і падыйшлі да сябраў камісіі, тыя нечакана загадалі пакінуць участак.

Такі загад аддала асабіста намеснік старшыні камісіі Святлана Кухарава. Хоць аб яўцы пытаўся толькі адзін назіральнік – Андрэй Жалезнічэнка, выдалены былі абодва назіральнікі. Яны лічаць такое рашэнне камісіі парушэннем і мяркуюць, што камісія не хацела дапусціць, каб назіральнікі зафіксавалі парушэнні пры падліку прагаласаваўшых выбарцаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international