Светлагорскі раён: шасцёх партыйных назіральнікаў знялі з участкаў

2012 2012-09-20T17:56:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/boldujeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Болдуеў

Мікалай Болдуеў

У Светлагорскім раёне шасці партыйным назіральнікам адмоўлена ў праве працягваць назіранне. Яны былі накіраваны на выбарчыя ўчасткі ад раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет”. Сяргей Дайнека, прадстаўнік гэтай партыі, вылучаецца тут кандыдатам у дэпутаты.

Светлагорская раённая арганізацыя партыі “Справядлівы свет” накіравала ва ўчастковыя выбарчыя камісіі 17 назіральнікаў з ліку сваіх сябраў і дабраахвотных памочнікаў. Спачатку кіраўніцтва выбарчых камісій пагадзілася з іх паўнамоцтвамі. Але на другі дзень датэрміновага галасавання пачаліся праблемы.

Інтэрнацыянальны выбарчы ўчастак № 2 – адзін з тых, дзе назіральнікам адмоўлена ў праве працягваць дзейнасць - знаходзіцца ў сярэдняй школе № 1, а старшынёй участковай камісіі тут з’яўляецца Пацюка Васіль Іванавіч – дырэктар гэтай школы (у камісію ён быў вылучаны працоўным калектывам сваёй жа ўстановы).   

– Я быў накіраваны на выбарчы ўчастак № 2, – кажа Мікалай Болдуеў, пенсіянер (на здымку). – Спачатку дакумент аб маім накіраванні камісія прыняла, я прысутнічаў падчас датэрміновага галасавання і спакойна назіраў. Але затым старшыня камісіі – дырэктар гэтай школы – раптам сказаў мне, што я не маю права далей назіраць, таму што ў маім дакуменце нібыта няправільна пададзены адрас партыйнай арганізацыі.

Інжынер Сяргей Дайнека вылучаны кандыдатам у дэпутаты па Светлагорскай выбарчай акрузе шляхам збору подпісаў і ад партыі “Справядлівы свет”. Ён жа з’яўляецца і кіраўніком раённай арганізацыі гэтай партыі. Вось што ён кажа:

– У дакументах назіральнікаў быў пададзены новы адрас нашай арганізацыі. Гэты адрас у нас ужо каля году. Мяркую, што Светлагорская акруговая выбарчая камісія запыталася звесткі пра нашу арганізацыю ва Упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. А там, відавочна, запісаны стары адрас. Я не згодны з тым, што кіраўнікі пяці ўчастковых камісій адмовілі нашым назіральнікам, таму што значэнне мае не адрас, а сам факт таго, што арганізацыя зарэгістравана і мае права накіроўваць назіральнікаў. Думаю, што мы пададзім скаргу наконт гэтага.

“Кандыдатам ад улады” у Светлагорскім раёне вылучаецца старшыня райсавета Галіна Філіповіч, а трэці кандыдат – прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Святаслаў Ярных.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international