Мінск: студэнтаў на галасаванне заганяюць у час заняткаў

2012 2012-09-20T16:44:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studentyaudytoryja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла адна са студэнтак Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя Сахарава, у дэканаце аднаго з факультэтаў іншагароднім студэнтам “прапанавалі” прагаласаваць датэрмінова замест заняткаў.

Таксама тым, хто прагаласуе датэрмінова, абяцаюць дапамагчы з атрыманнем пакоя, а калі адмовяцца галасаваць – пазбавіць інтэрната, інфармуе студэнцкі партал golostud.info.

Тым часам у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва студэнтам прапаноўваюць дадатковыя выходны за тое, што яны прагаласуюць датэрмінова. На заняткі можна будзе не хадзіць з пятніцы да панядзелка.

Студэнт Мінскага інстытута кіравання  паведаміў, што намеснікі дэканаў ходзяць па групах са спісам іншагародніх студэнтаў і кажуць, каб яны абавязкова прагаласавалі сёння-заўтра. І ўсё адбываецца пад кантролем рэктара ВНУ Мікалая Сушы. Калі ж нехта не прагаласуе, а гэта ўбачаць па спісах, будуць прымацца меры. Але якія, не ўдакладнілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international