У Віцебску канфіскавалі ўлёткі са зваротам да выбарцаў

2007 2007-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебская міліцыя 8 студзеня затрымала кіроўцу легкавікога аўтамабіля Ігара Шішкіна, які перавозіў друкаваную прадукцыю. Тры гадзіны яго трымалі ў пастарунку, некалькі тысячаў паасобнікаў улётак са зваротам дэмакратычных вылучэнцаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі на мясцовых выбарах, было канфіскавана. Па словах Ігара Цішкіна, на яго склалі пратакол аб парушэньні заканадаўства па выбарах: перавозіў і распаўсюджваў незарэгістраваныя друкаваныя выданьні, тэматыка якіх тычылася выбараў. Цяпер у яго наперадзе суд і магчымае пакараньне да дзесяці базавых велічыняў альбо папраўчая праца да двух месяцаў з утрыманьнем 20 адсоткаў заробку.

Ня ўбачаць выбарцы і ўлётку „Свабода выбару”, якую падпісалі зьнятыя з кампаніі алімпійскі прызёр і двухразовы чэмпіён сьвету Ігар Каныгін, былы старшыня штабу Аляксандра Мілінкевіча Хрыстафор Жаляпаў, кіраўнік абласной Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Народная грамада” Аляксей Гаўруцікаў, маці палітвязьня Паўла Севярынца Тацяна, віцебскі актывіст Сяргей Парсюкевіч. Па словах Цішкіна, міліцыя арыштавала тры скрыні — больш за 7 тыс. улётак.

Міліцыянты хутчэй за ўсё дзейнічалі па загадзя распрацаваных плянах, бо не пасьпела група падтрымкі ад’ехаць ад пастарунку, як затрымалі машыну Жаляпава, у якой знаходзіліся зь ім Гаўруцікаў, Парсюкевіч, віцебская карэспандэнтка Радыё „Свабода” й актывіст БНФ Кастусь Перагуд. Міліцыянты перапісалі зьвесткі пра прысутных, па іхнім выразе, „прабілі дадзеныя” на легкавік і праз паўгадзіны адпусьцілі.

Але для рэдактара газэты прадпрымальнікаў „Мы і рынак” Сяргея Парсюкевіча прыгоды на гэтым ня скончыліся. Каля ягонай асабістай машыны дзяжурылі міліцыянты і, калі дачакаліся гаспадара, зноўку завезьлі яго ў пастарунак, дзе пакінулі на экспэртызу побач з раней арыштаванымі ўлёткамі і ягонае выданьне, паведаміла Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international