Пінск: Кандыдатка пайшла ў “інфармацыйны наступ”

2012 2012-09-20T14:53:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-mandr-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Плакаты з фотапратрэтам і праграмай дзеючай дэпутаткі ПП НС Зінаіды Мандроўскай, якая балатуецца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14, запаланілі горад. Яны вісяць ў вітрынах прадуктовых крамаў, на дзвярах установаў і нават на стэндзе для афіш гарадской Канцэртнай залы. Прычым ўсё гэта зроблена з парушэннем рашэння Пінскага гарвыканкама № 918, згодна з якім не дазваляецца вывешваць агітацыйныя матар’ялы ў вітрынах крамаў і іншых недазволеных месцах, а дазволена гэта рабіць толькі на інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў і установаў.

Акрамя таго, Зінаіда Мандроўская выпусціла перадвыбарчыя каляндарыкі, якія накладам у 7600 асобнікаў разыйшліся па паштовых скрынях пінчукоў.

Падвышаную ўвагу да кандыдаткі праявіла і мясцовае тэлебачанне, тэлеканалы “Пінск” і “Варяг” паказалі два сюжэты, у адным з якіх спадарыня Мандроўская ў якасці дэпутата ПП НС ўдзельнічала ў сходзе работнікаў холдынгу “Пінскдрэў”, а ў другім у суправаджэнні старшыні Пінскага гравыканкама Аляксандра Гордзіча сустракалася з актывам мясцовых ветэранскіх арганізацый.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international