На датэрміновым галасаванні ў Віцебску прапануюць узважыцца і памерыць ціск

2012 2012-09-20T14:33:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/medustanova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бясплатныя медычныя паслугі – адзін са сродкаў завабіць выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне, лічыць Сяргей Парсюкевіч, давераная асоба кандыдата па Віцебскай Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Аляксей Гаўруцікава. Перасоўны "медпункт" каля ўчастка для галасавання ён заўважыў у сярэдняй школе №42.

"Каля ўчастка для галасавання №44  сядзяць дзве жынчыны, у іх ёсць танометр, вагі, нейкія табліцы, па якіх вылічваецца ступень рызыкі інсульту ці інфаркту. Тут жа можна атрымаць кансультацыі па дыетычным харчаванні, калі зафіксавана лішняя вага. Я і сам праверыўся, і назіральнікі падыйшлі. Але галоўным чынам, я думаю, такія бясплатныя медычныя паслугі разлічаны перадусім на людзей сталага веку, якія маюць праблемы са здароўем ды яшчэ пакутуюць ад адзіноты. Зрэшты, праблемы са здароўем у нас у кожнага другога, так што паслуга  запатрабаваная", -- гаворыць Сяргей Парсюкевіч.

 

Аднак ён бачыць і адваротны бок гэткага перадвыбарчага "вынаходніцтва". Каб завабіць людзей на датэрміновае галасаванне, аўтары ідэі арганізаваць бясплатнае медычнае абслугоўванне на ўчастку  "забыліся" на тое, што мэдпэрсаналу ў Віцебску не хапае. У паліклініках чэргі, а  дактары і медсёстры там часам "працуюць на выбарах".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international