7 студзеня кандыдат у дэпутаты Магілёўскага гарадзкога савета, вядомы ў горадзе грамадзкі актывіст Зьміцер Салаўёў накіраваў афіцыйную заяву ў гарадзкую выбарчую камісію аб зьняцьці сваёй кандыдатуры з удзелу ў выбарах

2007 2007-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай для такога кроку дэмакрата (які, дарэчы, вылучыўся праз збор подпісаў грамадзянаў) сталася адмова яму ў сустрэчы з выбарцамі на адной з плошчаў горада. Намесьнік старшыні гарвыканкама Ф.Міхеенка, які падпісаў гэтую адмову, паведаміў заяўніку, што для правядзеньня “апазыцыйных масавых мерапрыемстваў” у Магілёве існуе адмысловая пляцоўка, вядомая ў горадзе як “рэзэрвацыя для апазыцыі”. У гэты ж дзень, а было гэта 5-га студзеня, адмову на правядзеньне сустрэчы з выбарцамі пад адкрытым небам атрымаў і іншы дэмакратычны кандыдат – Сяргей Фамін. Адметна, што ён якраз прэтэндаваў на “рэзэрвацыйную” пляцоўку.

Зьміцер Салаўёў у сваёй заяве падкрэсьліў, што, на ягоную думку, гарвыканкам парушыў артыкулы 5 і 8 Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, артыкул 35 Канстытуцыі РБ, а таксама артыкулы 74 і 75 Выбарчага кодэксу. У такой сітуацыі З.Салаўёў не палічыў для сябе магчымым працягваць уласную выбарчую кампанію. У акрузе, па якой меркаваўся абірацца Зьміцер Салаўёў, застаўся безальтэрнатыўны кандыдат ад улады, паведаміў belngo.info.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international